Артыкулы: Незабытоўскі (Незабітоўскі) Станіслаў

Незабытоўскі (Незабітоўскі) Станіслаў (24.9.1641, мяст. Ятра Новагародскага пав.?—11.11.1717), мемуарыст. Вучыўся ў Новагародскім езуіцкім калегіуме (1649). Потым на службе ў Б.Радзівіла, з 1661 пры яго двары ў Караляўцы і двары яго жонкі ў г. Мітава. Быў пасрэднікам паміж князем і каралеўскім дваром у Варшаве, выконваў даручэнні ў яго маёнтках у ВКЛ (Біржы, Коўна, Вільня, Слуцк). Пасля смерці Радзівіла (1669) кіраўнік (з К.К.Клакоцкім і В.Сяніцкім) маёнткаў яго дачкі Л.К.Радзівіл, жыў у Слуцку, з 1682 генеральны эканом і губернатар Слуцкага і Капыльскага княстваў. Перайшоў з каталіцтва ў кальвінізм. Некалькі разоў выбіраўся дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Каля 1676 атрымаў ганаровы тытул падчашага калішскага. Валодаў маёнткамі Ятра ў Новагародскім пав., Смолеча і Казлоўшчына ў Лідскім пав., Прусы і Грозава ў Слуцкім княстве, Свіслач у Менскім пав. Шмат гадоў вёў падрабязны дзённік, з якога захаваліся запісы за 1682—1700 (копія ў Нац. б-цы ў Варшаве; урыўкі за 1695—1700 апублікаваў А.Сайкоўскі ў 1998). Запісы Н. — каштоўная крыніца па гісторыі ВКЛ, найб. звестак у ім пра Новагародчыну і Случчыну, шляхецкае жыццё і побыт. Збераглося больш за 600 лістоў Н. да розных асоб (захоўваюцца ў Радзівілаўскім архіве ў Гал. архіве стараж. актаў у Варшаве).

Творы:

Dzienniki 1695—1700 / Opracował, przygotował do druku i wstępem opatrzył A.Sajkowski. Poznań, 1998.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.