Артыкулы: Ніканаўскі летапіс

Ніканаўскі летапіс, расійскі летапісны звод 16 ст. Назва ад прыналежнасці аднаго са спісаў патрыярху Нікану. Асн. частка складзена ў канцы 1520-х г. пад кіраўніцтвам мітрапаліта Данііла. Н.л. — велізарная кампіляцыя, створаная на аснове выкарыстання шматлікіх крыніц: ранейшых летапісных зводаў, мясц. летапісаў, аповесцей, сказанняў, жыцій святых, запісаў нар. эпасу, архіўных дакументаў. Складальнікі Н.л. ў значнай ступені адрэдагавалі гіст. матэрыялы і стварылі канцэпцыю, паводле якой кіруючая роля ў стварэнні Рас. дзяржавы належала маскоўскім князям, якія дзейнічалі ў саюзе з царквой; абгрунтоўвалася права маскоўскіх князёў на землі Кіеўскай Русі. Н.л. пачынаецца з «Аповесці мінулых гадоў». Шмат звестак, асабліва за 13—15 ст., маюць унікальны характар. Сярод іх запісы пра вайну кіеўскіх князёў 9 ст. Аскольда і Дзіра з палачанамі, паходы манголаў і татараў на Літву ў 1282, 1289, 1325, 1408, мор у Полацку ў 1349 і Літве ў 1366, паход вял. князя ВКЛ Альгерда супраць немцаў у 1371, знаходжанне кн. Вітаўта ў немцаў, яго паход на Літву і выданне ім дачкі замуж за вял. князя маскоўскага Васіля І у 1391, мяцеж і голад у ВКЛ у 1407. Шмат звестак Н.л. прысвечана ўзаемадачыненням рус. зямель з ВКЛ. З 2-й пал. 1550-х г. летапіс папоўнены матэрыяламі афіцыйнай гістарыяграфіі. У 1560—70-я г. на падставе Н.л. складзены Ліцавы летапісны звод, дзе прасочваецца тэндэнцыя надаць Н.л. характар афіцыйнага тлумачэння гіст. падзей. Апублікаваны ў «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 9—13, 1965).

Літаратура:

Клосс Б.М. Никоновский свод и русские летописи XVІ—XVІІ вв. М., 1980;

Муравьева Л.Л. Об «избытке» известий Никоновской летописи (конец XІІІ—начало XV в.) // Древности славян и Руси. М., 1988.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.