Артыкулы: Новагародскае княства

Новагародскае княства, удзельнае княства ў Панямоннi ў 13—14 ст. Цэнтр — г. Новагародак. Новагародскi кн. Iзяслаў упамiнаецца ў Iпацьеўскiм летапiсе пад 1237 (1236?), калi галiцка-валынскi кн. Данiла Раманавiч «наведе... Литву Миндога Изяслава Новогородьского» на кн. Конрада Мазавецкага. На падставе гэтага запiсу лiчыцца, што побач з Мiндоўгам у барацьбе з мазавецкiм князем удзельнiчаў i Iзяслаў, якi быў у саюзных або васальных адносiнах з Данiлам Раманавiчам. Пазней Н.к. ўваходзiла ў склад уладанняў Мiндоўга, Рамана Данiлавiча, Войшалка, у 1-й пал. 14 ст. — удзел сына Гедзiмiна Карыята (разам са Слонiмам i Мсцiбавам). Нейкi ўдзел меў у Н.к. сын Карыята Фёдар. У канцы 14 ст. вял. кн. Вiтаўт зняволiў, а пасля выгнаў Фёдара з ВКЛ. З таго часу Н.к. канчаткова перайшло да велiкакняжацкага дамена, у Новагародку сядзелi намеснiкi вял. князёў.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.