Артыкулы: Новагародскi езуіцкi калегiум

Новагародскi езуіцкi калегiум, установа ордэна езуiтаў у г. Новагародак. У 1626—31 мiсiя, 1631—1714 рэзiдэнцыя, у 1714—73 калегiум. Сродкi на стварэнне мiсii ахвяравалi Е.Галаўня i Я.Машынскi, першы кiраўнiк мiсii Я.Разнавольскi. У 17—1-й пал. 18 ст. драўляныя збудаваннi калегiума шмат разоў знiшчалiся пажарамi. Каля 1754 пабудаваны мураваны 3-нефавы касцёл, у 1752 — навучальны корпус. Калегiуму падпарадкоўвалiся мiсii ў Бурдыкаве, Варончы, Востраве, Гарадзiшчы, Любчы, Мажэйках, Моладаве, Пачапаве, Слонiме, Шчорсах. У 1649 у рэзiдэнцыi адкрыты класы граматыкi, у 1653 — паэтыкi i рыторыкi. Пасля пераўтварэння рэзiдэнцыi ў калегiум навучальная праграма адпавядала гэтаму тыпу навучальных устаноў, выкладалiся таксама матэматыка, геаграфiя, гiсторыя, французская мова. Каля 1680 адкрыта музычная бурса, у 1705 — канвiкт (пансiён), у 1721 — аптэка. Была бібліятэка. У 18 ст. колькасць навучэнцаў складала ад 13 да 51 чал. У розны час рэзiдэнцыi i калегiуму належала некалькi навакольных маёнткаў. У 1773 калегiум закрыты, у 1815 касцёл пераабсталяваны пад ратушу.

Лiтаратура:

Paszenda J. Kościoł i kolegium jezuitów w Nowogródku // Przegląd Wschodni. 2001. T. 7, z. 4 (28).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.