Артыкулы: Нямцэвiчы (Урсын-Нямцэвiчы)

Нямцэвiчы (Урсын-Нямцэвiчы), шляхецкi род герба «Равiч». Вядомы з 16 ст., валодалi маёнткамi ў Берасцейскiм, Новагародскiм, Вiленскiм ваяв. З 17 ст. карысталiся прыдомкам Урсын (алюзiя на выяву ў гербе мядзведзя — лац. ursus). Найб. вядомыя:

Францiшак (1718, в. Клейнiкi каля Берасця?—30.12.1795), чашнiк берасцейскi ў 1750, суддзя каптуровы ў 1764 i земскi з 1770, стараста равяцiцкi з 1770-х г. Пасол на соймы 1750, 1764 (падпiсаў элекцыю Станiслава Аўгуста Панятоўскага), 1773—75. У 1769 збудаваў базыльянскую царкву ў в. Непля каля Берасця.

Станiслаў (1753, в. Клейнiкi каля Берасця—22.11.1817), сын Францiшка. У 1768—73 вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве. Уваходзiў у склад камiсii па дэмаркацыi мяжы з Расiяй пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалiтай. З 1776 рэгент па справах ВКЛ у вайсковым дэпартаменце Пастаяннай Рады. Пасол на сойм 1782, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1781—82, стараста равяцiцкi. У 1786 абраны чл. Пастаяннай Рады, да 1788 у дэпартаменце палiцыi. З 1790 пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—92, выступаў супраць Канстытуцыi 3 мая 1791. На чале харугвы кавалерыi ўдзельнiчаў у вайне з Расiяй 1792, у бiтве пад Мiрам 11.6.1792. Далучыўся да паўстання 1794, праводзiў мабiлiзацыю ў Берасцейскiм ваяв. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалiтай заняў лаяльную пазiцыю да рас. улад. Падтрымлiваў планы А.Е.Чартарыйскага адбудовы Польскай дзяржавы пад сюзерэнiтэтам Расii. У 1801—07 гродзенскi маршалак, з 1816 губернатар. Выдаў «Зборнiк законаў i ўказаў, як у дзённiках, так i асобна агалошаных: аб прэрагатывах шляхты...» (т. 1—3, 1805).

Юльян (16.2.1758, в. Скокi Берасцейскага пав.—21.5.1841), гл. Нямцэвiч Ю.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.