Артыкулы: Нясвiжскае княства

Нясвiжскае княства, буйное феадальнае зямельнае ўладанне князёў Радзiвiлаў у 16—18 ст. у Новагародскiм пав. Цэнтр — г. Нясвiж. Выказвалася меркаванне, што Н.к. iснавала ў 13 ст., бо ў бiтве на р. Калка ў 1223 манголы сярод iнш. князёў забiлi «Святослава Шумьскаго, Мстислава Чернеговськаго с сыном, Юрья Несвежьскаго». Відаць, кн. Святаслаў i Юрый мелi ўладаннi ва Уладзiмiра-Суздальскай зямлi, дзе, паводле «Спiса рускiх гарадоў далёкiх i блiзкiх» канца 14 ст., знаходзiлiся гарады «Шумьскыи, Несвежьскыи». У ВКЛ у 14—16 ст. iснавалi князi Несвiцкiя, якiя мелi г. Несвiч на Валынi (цяпер у Луцкiм р-не Украiны). Беларускi Нясвiж i яго ўладальнiкi вядомы з сярэдзiны 15 ст. У 1492 вял. князь літоўскі Аляксандр падараваў двор Нясвiж з с. Круты Бераг i Чучэвiчы П.Я.Мантыгiрдавiчу. У 1-й пал. 16 ст. маёнтак перайшоў да Радзiвiлаў. У 1547 М.Радзiвiл Чорны атрымаў ад iмператара Карла V княжацкi тытул Свяшчэннай Рымскай iмперыi («князь на Алыцы i Нясвiжы»), якi ў 1549 прызнаны вял. князем літоўскім. З гэтага часу да Нясвiжскага маёнтка Радзiвiлаў ужывалася назва Н.к. У пач. 1560-х г. у Н.к. праведзена валочная памера. М.Радзiвiл Чорны зрабiў невял. зямельныя набыццi ў ваколiцах Нясвiжа (землi с. Лiпа). У буйную латыфундыю Н.к. ператварыў сын Чорнага — М.К.Радзiвiл Сiротка. У 1566—87 ён набыў у прыватных уласнiкаў Лiпу, Свержань, Алекавiчы, Лань, Кукавiчы, Юшкавiчы, Задзвею, Быхаўшчыну, Чанавiчы, Салтанаву Гаць i iнш. У 1568—69 да яго ў спадчыну перайшло i далучана да Н.к. Мiрскае графства. У 1587 гэта латыфундыя падзялялася на 7 ключоў (Нясвiжскi, Мiрскi, Свержанскi, Быхаўшчынскi, Чанавiцкi, Салтанаўскi, Затур’янскi), налiчвала каля 40 сёл. У 1587—1602 набыты i далучаны да Н.к. Белiкi, Кунаса, Мiкалаеўшчына, Гарадзея, Магiльна, Лунiн, Андрушы, Атцэда i iнш. На аснове Н.к. ў 1586 створаны буйны маярат — Нясвiжская ардынацыя, правы на якую перадавалiся ў спадчыну старэйшаму прадстаўнiку Радзiвiлаў па мужчынскай лiнii. У далейшым княства расшыралася за кошт новых набыццяў. У пач. 17 ст. яго памеры дасягнулi 5810 валок, тут было каля 3600 дымоў (25 тыс. чал. насельнiцтва). М.К.Радзiвiл Сiротка шмат зямель Н.к. аддаваў шляхце ва ўмоўнае трыманне (пераважна па 5 валок), з якiх шляхцiц павiнен быў выстаўляць у войска вершніка. Без усялякiх умоў былi падараваны землi Нясвiжскаму езуiцкаму калегiуму (с. Рудаўка, Ужанка), Мiрскаму касцёлу (19 валок каля Мiра, с. Возера), Нясвiжскаму бенедыкцiнскаму кляштару (с. Гавязна) i iнш. У Нясвiжы знаходзiўся замкавы суд, якому падлягала ўсё насельнiцтва, у т.л. шляхта.

Лiтаратура:

Jakubowski J. Czy istnieli kniaziowie nieświescy? // Ateneum Wileńskie. 1923. № 1;

Siekierski M. Landed wealth in the Grand Duchy of Lithuania: the economic affairs of princ Nicholas Christopher Radziwiłł (1549—1616) // Acta Baltico-Slavica. Wrocław etc., 1991—92. T. 20—21.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.