Артыкулы: Нясвiжская дывановая мануфактура
Нясвiжская дывановая мануфактура. Заснавана ў 1752 у прадмесцi Нясвiжа Альбе ўладальнiкам горада М.К.Радзiвiлам Рыбанькай як мастацкая майстэрня. У ёй працавала некалькi ткачых (тапiсерак) мясцовага паходжання. У кожнай з iх было па 4—5 памочнiц-дзяўчат, якiя пасля навучання таксама станавiлiся майстрыхамi. Мяркуецца, што майстэрня была арганiзавана для выканання разам з аналагiчнай у Мiрскiм замку (адкрыта ў 1747) задуманай Рыбанькам серыi шпалераў са сцэнамi з гiсторыi роду Радзiвiлаў. У 1757 яшчэ адна майстэрня створана ў Камянцы. У 1762 усе майстэрнi пераведзены ў Карэлiчы, дзе праца над шпалерамi прадоўжана (гл. Карэлiцкiя шпалеры).
Лiтаратура:
Скварцова І.М. Ураджэнцы Міра — працаўнікі радзівілаўскіх ткацкіх мануфактур // Мірскі замак як гісторыка-культурны феномен XV—пачатку ХХ стагоддзя. Новыя даследаванні. Навукова-практычная канферэнцыя. 29 мая 2004 г. г.п. Мір Гродзенскай вобласці ў рамках ІІ Беларускага фестывалю мастацтваў “Мірскі замак —
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


