Артыкулы: Нікіфар Парасхес Кантакузін

Нікіфар Парасхес Кантакузін (1540-я г., г. Канстанцінопаль—1599), дзеяч праваслаўнай царквы. Паходзіў з заможнай сям’і. Вучыўся ў Падуанскім ун-це, дзе пасля выкладаў філасофію і грэчаскую мову. У сярэдзіне 1570-х г. артымаў сан дыякана, стаў прапаведнікам у царквы св. Марка ў Венецыі. У пач. 1580-х гг. вярнуўся ў Грэцыю, атрымаў ганаровую пасаду протасінкела ад канстанцінопальскага патрыярха Іераміі. Выконваў яго адказныя дыпламатычныя даручэнні. У 1583 наведаў г. Астрог, дзе выкладаў у акадэміі. У сярэдзіне 1580-х г. удзельнічаў у барацьбе за пасаду патрыярха на баку свайго апекуна Іераміі. Неаднаразова быў патрыяршым месцаахоўнікам. Меў намер удзельнічаць у Берасцейскім саборы 1596 і выказацца супраць заключэння царкоўнай уніі, але напярэдадні сабора быў абвінавачаны ўладамі ў шпіянажы на карысць Турцыі і арыштаваны Е.Замойскім. Уцёк са зняволення, у кастрычніку 1596 прыбыў у Берасце, каб супрадзейнічаць заключэнню уніі. Быў старшынёй праваслаўнага сабора, які засядаў адначасова з уніяцкім, і пазбавіў сана іерархаў-уніятаў. Пасля выкладаў у Астрожскай акадэміі. Быў схоплены ўладамі, асуджаны як турэцкі шпіёў і зняволены ў Мальбарскім замку, дзе памёр ад голаду.

Літаратура:

Куракин Ю.Н. Политический процесс над константинопольским экзархом Никифором (Парасхесом-Кантакузиным) в истории Брестской унии 1596 г. // Славяне и их соседи. М., 1992. Вып. 4;

Салтыков А., Куракин Ю.Н. Экзарх Никифор: Духовно-нравственный облик // Мир Божий. 1998. № 1;

Теплова В.А. Экзарх Никифор Кантакузин и Брестский церковный Собор 1596 г. // Мельнікаў А. З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў. Мінск, 2005.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.