Артыкулы: «Орыга рэгіс»
«Орыга рэгіс» («Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie», «Пачатак праўлення Ягайлы і княжання Вітаўта ў Літве»), помнік беларуска-літоўскага летапісання, лацінскі пераклад часткі «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». Змест «О.р.» — гісторыя ВКЛ ад часоў праўлення сыноў вял. кн. Гедзіміна да першых уцёкаў Вітаўта да крыжакоў (аналагічны зместу Віленскага, Супрасльскага, Слуцкага і інш. летапісаў). Мяркуецца, што летапіс быў перакладзены на лац. мову для польскага гісторыка Я.Длугаша. Пераклад збярогся ў складзе Кароннай метрыкі, куды быў запісаны ў канцы 15 ст. «О.р.» — першы пераклад бел. літаратурнага твора на інш. мову. Упершыню апублікаваны ў 1888 А.Прахаскам, пасля — у «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 17, 1907; т. 35, 1980).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне