Артыкулы: Осцей
Осцей, літоўскі князь, які ў 1382 узначаліў абарону Масквы ад войск хана Тахтамыша. О. з’явіўся ў Маскве пасля раптоўнага ад’езду з горада вял. князя маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча (Данскога) і фактычна ўзначаліў уладу ў горадзе. Здолеў спыніць мяцеж гараджан, што ўзнік пасля ад’езду Дзмітрыя, і арганізаваў абарону Масквы. Пасля безвыніковай 3-дзённай аблогі 26 жн. Тахтамыш выманіў О. з горада і забіў яго; Масква была спалена. Дзейнасць О. апісана ў летапіснай «Аповесці пра нашэсце Тахтамыша», якая не паведамляе пра паходжанне О., але называе яго ўнукам Альгерда. Магчыма, О. быў сынам Дзмітрыя Альгердавіча, які ў гэты час трымаў Пераяслаў недалёка ад Масквы, або Андрэя Альгердавіча.
Літаратура.:
Салмина М.А. Повесть о нашествии Тохтамыша // Тр. Отдела древнерусской литературы. Л., 1979. Т. 34.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне