Артыкулы: пагалоўшчына

пагалоўшчына, пагалоўнае, дзяржаўны падатак у ВКЛ у 16—18 ст. Збіраўся з яўрэяў, татараў, цыганоў, гандляроў-шатландцаў (шкотаў), замежных купцоў. Першапачатковы памер — 1 злоты з чалавека на год, у 18 ст. — больш за 2 злотыя. Памер П. з яўрэяў устанаўліваўся ў агульнай колькасці, якая размяркоўвалася кагаламі сярод сваіх членаў. П. плацілі тыя татары, хто не меў зямлі і не выконваў ваенную службу, а займаўся рамізніцтвам, рамёствамі і інш. Шкоты плацілі П. ў залежнасці ад колькасці коней, а калі іх не было — толькі за сябе.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.