Артыкулы: пагоня
пагоня, ваенная павiннасць у ВКЛ. Згадваецца ў прывiлеi 1387 караля польскага i вял. князя лiт. Ягайлы: «У тым выпадку, калi прыйдзецца пераследаваць ворагаў, непрыяцеляў нашых, якiя б збягалi з нашай лiтоўскай зямлi, то дзеля гэтага роду пераследавання, якое па-народнаму завецца пагоняй, абавязаны адпраўляцца не толькi рыцары, але i кожны мужчына, якога б ён нi быў паходжання або стану, толькi б ён быў здольны насiць зброю». У лацiнскiм тэксце акта слова «пагоня» прыведзена ў форме «pogonia», што сведчыць пра iснаванне гэтай павiннасцi на славянскіх землях ВКЛ.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне