Артыкулы: падымшчына
падымшчына, мясцовы падатак у ВКЛ у 15—пач. 16 ст. У Кіеўскай зямлі збіраўся раз у 3 гады з сялян-слуг, калі тыя не выходзілі на вайну; у 1529 вял. князь адмовіўся ад П. на карысць мясцовых землеўласнікаў. У Мазырскай вол. ў 1528 П. абкладаліся мяшчане і сяляне, у т.л. прыватнаўласніцкія. У пач. 16 ст. П. вядома ў Дарагічынскай воласці. У 15 ст. П. збіралася ў Мсціслаўскім княстве (называлася таксама сярэбшчына).
Лiтаратура:
Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901. Т. 1. С. 713—715.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


