Артыкулы: паканёўшчына
паканёўшчына, дзяржаўны падатак у ВКЛ у 16—17 ст. Спаганялася з беднай шляхты, якая не мела магчымасці служыць у войску, або з тых, хто не жадаў асабіста або са сваім початам (атрадам) адпраўляцца ў войска. У 1561 памер П. — 2 капы грошаў замест каня (конніка). П. называлі таксама штраф з шляхціцаў, якія не з’явіліся на вайну. У 1520 яна складала палову капы грошаў (у 15 ст. за гэту правіннасць мог быць канфіскаваны маёнтак).
Лiтаратура:
Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901. Т. 1. С. 677.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне