Артыкулы: Астрожская школа
Астрожскаяшкола. Засн. ў 1576 у г. Астрог князем К.К.Астрожскім. Сучаснікі называлі яе Астрожскай акадэміяй, Астрожскай грэчаскай школай, Астрожскай рускай школай, ліцэем. Была значным асветніцкім цэнтрам антыкаталіцкага кірунку. Структура і праграма школы невядомыя. Відаць, мела характар сярэдняй навуч. установы, дзе ўпор рабіўся на граматыку і філалогію. Выкладаліся грэчаская, лацінская, «руская» мовы, магчыма, арыфметыка і музыка. Першапачатковы штат школы быў сфарміраваны з высокаадукаваных філолагаў, запрошаных у Астрог для выдання царкоўнаславянскай Бібліі. Першым рэктарам школы лічыцца Г.Д.Сматрыцкі (бацька М.Сматрыцкага). Выкладалі таксама Ц.М.Аніч, Яўстафій Нафанаіл з Крыта, «Клірык Астрожскі» і інш., якія складалі навукова-літаратурны гурток і друкавалі свае творы ў Астрожскай друкарні. Для А.ш. ў 1578 І.Фёдараў выдаў азбуку. У школе вучыліся М.Сматрыцкі, гетман П.Канашэвіч-Сагайдачны. Дзейнічала да 1636.
Літаратура:
Харлампович К.В. Острожская православная школа: (историко-критический очерк) // Киевская старина. 1897. № 5—6;
Острозька Академія XVI—XVII ст.: Енциклопедичне видання. Острог, 1997;
Мицько І.З. Острозька слов’яно-греко-латинська академія (1576—1636). Київ, 1990;
Матеріали до історії Острозької академії (1576—1636): Біобібліографічний довідник. Київ, 1990.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


