Артыкулы: Парэцкі Тамаш
Парэцкі Тамаш (каля 1609, Лідскі пав.—9.7.1653), паэт, педагог. У 1626 уступіў у ордэн езуітаў, з 1639 ксёндз. У Віленскай акадэміі выкладаў рыторыку (1640—41), філасофію (1643—46), палемічную тэалогію (1646—49), схаластычную тэалогію ў калегіуме ў Браневе (1649—50), з 1650 рэктар калегіума ў Пултуску. Пісаў вершы на лац. мове, панегірыкі. Захаваліся рукапісныя лекцыі П. па філасофіі. Рукапіс «Пагадавой гісторыі касцёла з 1198 да 1460» не збярогся.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


