Артыкулы: паспольства
паспольства, сярэднi грамадскi слой у гарадах ВКЛ, якi падлягаў гар.праву, але не быў дапушчаны да ўлады i гар. пасад верхнiм слоем — патрыцыятам. П. складалася з менш заможных купцоў i рамеснiкаў. Памiж iм i патрыцыятам iшла барацьба за ўплыў у магiстраце, якая часам вылiвалася ў паўстаннi, падтрыманыя нiжэйшым слоем гараджан — плебсам (напр., Магiлёўскiя паўстаннi 1606—10).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


