Артыкулы: Паўль фон Русдарф (Paul von Rusdorf)

Паўль фон Русдарф (Paul von Rusdorf; каля 1385—9.1.1441), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1422—41. Паходзіў з рыцарскага роду з-пад Кёльна. З 1413 комтур у Тухалі, фогт у Ліпенку і Папове, з 1414 падскарбі, з 1415 вял. шатны ордэна і комтур у Гневе, з 1416 вял. комтур ордэна і комтур сталічнага канвента ў Мальбарку, з 1418 зноў вял. шатны і комтур у Дзежгані. 10.3.1422 генеральны капітул ордэна абраў яго вял. магістрам замест Міхаэля Кюхмайстэра. У правядзенні ўнутранай і знешняй палітыкі быў вымушаны лавіравацаь паміж мяшчанствам Прусіі і вярхушкай ордэна. Кароткая вайна з Польшчай скончылася заключэннем Мельнскага міра 1422, паводле якога Жамойць канчаткова перадавалася ВКЛ. У чэрв. 1431 П.ф.Р. заключыў саюз з вял. князем літоўскім Свідрыгайлам, падтрымліваючы яго ў намаганнях разарваць унію з Польшчай. У жн. 1431 крыжакі напалі на Добжынскую і Куяўскую землі і Крайну. У адказ у 1433 польска-чэшская армію ўвайшла ў Новую Марку і захапіла землі да Балтыйскага мора. Вайна скончылася падпісаннем Брэсцкага міра 1435, паводле ўмоў якога П.ф.Р. адмовіўся падтрымліваць Свідрыгайлу. Паражэнне ў вайне выклікала працяглыя канфлікты ўнутры Тэўтонскага ордэна, якія скончыліся адрачэннем П.ф.Р. ад улады на генеральным капітуле ордэна ў Мальбарку. Хутка пасля памёр.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.