Артыкулы: Пахiлевiч Дзмiтрый Леанiдавiч

Пахiлевiч Дзмiтрый Леанiдавiч [10(22).9.1897, в. Вадатыi Радамышльскага пав. Кiеўскай губ., цяпер Жытомiрская вобл., Украiна—29.5.1974], расійскі і ўкраiнскi гiсторык. Д-р гiст. навук (1951), праф. (1953). Заслужаны дзеяч навукі УССР (1974), ганаровы д-р Люблiнскага ун-та (1970). Скончыў Кiеўскi iн-т нар. асветы (1924). У 1921—45 працаваў у ВНУ УССР i РСФСР. З 1946 заг. кафедры Львоўскага ун-та. Даследаваў аграрныя адносiны i гiсторыю сялянства Беларусi, Лiтвы, Украiны i Польшчы 16—18 ст. Распрацаваў перыядызацыю аграрнай гiсторыi Беларусi i Лiтвы 16—18 ст. Адзiн з аўтараў «Гiсторыi Польшчы» («История Польши», т. 1, 2-е выд., Масква, 1956), «Нарысаў гiсторыi СССР» («Очерки истории СССР», Масква, 1957), «Гiсторыi паўднёвых i заходнiх славян» («История южных и западных славян», Масква, 1966), «Гiсторыi Беларускай ССР» (т. 1, Мінск, 1972).

Творы:

Землеустройство и поземельный кадастр в Белоруссии, Литве и Украине в XVI—XVII вв. // Материалы по истории земледелия СССР. М., 1952. Сб. 1;

Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVII—XVIII вв. Львов, 1957;

Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине XVIII в. Вильнюс, 1966.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.