Артыкулы: Пацеха (Pociecha) Уладзiслаў Казiмiр Аўгуст

Пацеха (Pociecha) Уладзiслаў Казiмiр Аўгуст (1.7.1893, г. Кракаў, Польшча—28.1.1958), польскi гiсторык. Чл.-кар. Польск. АН (1950), праф. надзвычайны (1957). У 1911—15 вучыўся ў Кракаўскiм ун-це. Удзельнiк 1-й сусветнай вайны. У 1921—26 i з 1928 працаваў у Ягелонскай б-цы ў Кракаве, арганiзатар i дырэктар (1926—27) Курнiцкай б-кi. Вывучаў палiт. гiсторыю Польшчы i ВКЛ. У шматтомнай бiяграфii каралевы польскай i вял. княгiнi лiтоўскай Боны падкрэслiваў яе заслугi ў развiцці культуры i грамадска-палiт. думкi. Выдаваў гiст. крынiцы часоў панавання Жыгiмонта I, у т.л. тамы 14—16 «Актаў Тамiцкага».

Творы:

Geneza hołdu pruskiego, 1467—1525. Gdynia, 1937;

Polska wobec elekcji cesarza Karola V w r. 1519. Wrocław, 1947;

Arcybiskup gnieźnieński Mikołaj Dzierzgowski, prymas Polski (ok. 1490—1559): Zarys biograficzny. Kraków, 1947;

Czasy Zygmunta Starego // Roczniki historyczne. Warszawa, 1947. R. 16;

Królowa Bona (1494—1557): Czasy i ludzie Odrodzenia. T. 1—4. Poznań, 1949—58.

Лiтаратура:

Biuletyn Biblioteki Jagiellońskiej. 1958, № 1 (змешчана бібліяграфія прац П.);

Barycz H. Władysław Pociecha (1893—1958) // Rocznik Biblioteczny. 1988. R. 2.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.