Артыкулы: Пашаўшаўскі езуіцкі калегіум

Пашаўшаўскі езуіцкі калегіум. Існаваў у 1658—1773 у мяст. Пашаўшы ў Жамойці. Заснаваны у 1654 падскарбіем ВКЛ Станіславам Бейнартам, які перадаў езуітам некалькі вёсак. Фундацыя зацверджана соймам 1659. У 1654—55 двор Бейнарта ў Пашаўшах перабудаваны на драўляны касцёл і рэзідэнцыю езуітаў, аднак у 1656 яны згарэлі ад маланкі, пасля адноўлены. У 1666 касцёл зноў згарэў. Мураваны храм св. Станіслава будаваўся ў 1686—88, 1695—1708, 1738—66, дзейнічаў з сярэдзіны 18 ст. Ніжэйшая школа дзейнічала з 1655, пасля яе ўзровень павышаўся. Вучылася моладзь з Жамойці і Курляндыі. Пры калегіуме была музычная бурса.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.