Артыкулы: Пашкевiч (Paszkiewicz) Генрык

Пашкевiч (Paszkiewicz) Генрык (10.3.1897, г. Лодзь, Польшча—8.12.1979), польскi гiсторык. Чл.-кар. Польск. АН у Кракаве (1945), д-р габiлiтаваны (1927), праф. надзвычайны (1939). Вучыўся ў Варшаўскiм ун-це, дзе з 1928 выкладаў гiсторыю Усх. Еўропы перыяду сярэдневякоўя, адначасова ў 1934—39 выкладчык і кiраўнiк кафедры сярэдневяковай гiсторыi Вольнага польскага ун-та ў Варшаве. Удзельнiк вайны 1939, да 1945 зняволены ў канцлагеры Мураў. У 1945—47 у Iталii, праводзiў даследаваннi ў Ватыканскiм архiве, з 1948 у эмiграцыi ў Вялiкабрытанii. У 1948—69 узначальваў кафедру гiсторыi сярэдневякоўя Польскага ун-та ў замежжы. Даследаваў гiсторыю ВКЛ, палiтыку Польшчы ў адносiнах да Лiтвы, Беларусi, Украiны, Расii перыяду феадалiзму. Склаў на лацiнскай мове «Рэгесты крынiц па гiсторыi Лiтвы...» (1930).

Творы:

Polityka ruska Kazimierza Wielkiego. Warszawa, 1925 (2 wyd. Kraków, 2002);

Jagiellonowie a Moskwa. T. Litwa a Moskwa w XIII i XIV w. Warszawa, 1933;

O genezie i wartości Krewa. Warszawa, 1938;

Polska a Moskwa w ciągu dziejów. Londyn, 1949;

The Origin of Russia. London, 1954;

The Making of the Russian Nation. London, 1963;

The Rise of the Moscow’s Power. New York, 1983;

Początki Rusi. Kraków, 1996;

Wzrost potęgi Moskwy. Kraków, 2000.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.