Артыкулы: Пашута (Пашуто) Уладзiмiр Цярэнцьевiч
Пашута (Пашуто) Уладзiмiр Цярэнцьевiч (19.4.1918, Петраград—10.6.1983), расiйскi гiсторык. Чл.-кар. АН СССР (1976), д-р гiст. навук (1960), праф. (1971). Скончыў Ленiнградскi ун-т (1941). З 1948 у Iн-це гiсторыi АН СССР, з 1969 заг. сектара. Адначасова ў 1949—53 заг. аддзела час. «Вопросы истории», з 1968 выкладаў у Маскоўскiм абласным педагагічным iн-це, Маскоўскім гiст.-архiўным iн-це. Даследаваў гiсторыю эпохi феадалiзму Расii, Беларусi, Украiны, Прыбалтыкi, займаўся крынiцазнаўствам i гiстарыяграфiяй. Паводле П., у 1-й пал. 13 ст. на тэр. сучаснай Лiтвы ўтварылася раннефеад. балцкая дзяржава, якая ў сваiм развiццi прайшла 3 этапы: канфедэрацыя зямель, потым iх саюз i раннефеад. манархiя. Захоп лiт. феадаламi Беларусi лiчыў пачаткам ператварэння невял. Лiт. дзяржавы ў ВКЛ. Пiсаў пра сiнтэз грамадскага ладу Лiтвы са значна больш развiтымi феад. iн-тамi Беларусi, але не прызнаваў за бел. землямi актыўнай ролi ў стварэннi ВКЛ. Падтрымлiваў тэзiс пра шматвяковае iмкненне беларусаў да ўз’яднання з Расiяй.
Творы:
Очерки по истории Галицко-Волынской Руси. М., 1950;
Александр Невский и борьба русского народа за независимость. М., 1956;
Образование Литовского государства. М., 1959;
Древнерусское государство и его международное значение. М., 1965 (у сааўт.);
Внешняя политика Древней Руси. М., 1968;
Реваншисты — псевдоисторики России. М., 1971;
Древнерусское наследие и исторические судьбы славянства. М., 1982 (з Б.М.Флорам, Г.Л.Харашкевiч);
Русские историки-эмигранты в Европе. М., 1992.
Лiтаратура:
Список печатных трудов В.Т.Пашуто // Археографический ежегодник за 1983 год. М., 1985;
Восточная Европа в исторической ретроспективе: К 80-летию В.Т.Пашуто. М., 1999.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


