Артыкулы: Пекасiнскi (Piekosiński) Францiшак Ксаверы
Пекасiнскi (Piekosiński) Францiшак Ксаверы (3.2.1844, в. Вярцаны Ропчыцкага пав., Польшча—27.11.1906), польскi гiсторык. Чл. АН у Кракаве (1878), д-р (1870). Скончыў Кракаўскi ун-т (1865). Працаваў юрыстам, банкаўскiм служачым, у 1887—89 архiварыус, з 1892 дырэктар Краёвага архiва земскiх i гродскiх актаў у Кракаве, адначасова з 1891 праф. старапольскага права Кракаўскага ун-та. Буйнейшы выдавец сярэдневяковых дакументаў, у т.л. гербоўнiка шляхты ВКЛ 17 ст. А.Каяловiча (1897), гербоўнiка вiцебскай шляхты 18 ст. (1899), Статута ВКЛ 1566 (1900). Лiчыў, што Польская дзяржава ўзнiкла ў вынiку нашэсця слав. дружыны з нiжняй Лабы, а дружыннiкi, якiя былi пад моцным уплывам нарманаў, далi пачатак шляхце. Выказаў гіпотэзу пра скандынаўскае, рунiчнае паходжанне польскіх гербаў, што даказваў у шматлiкiх працах па геральдыцы, сфрагiстыцы i нумiзматыцы.
Творы:
O monecie i stopie menniczej w Polsce w XVI i XV w. Kraków, 1878;
Rycerstwo polskie wieków średnich. T. 1—3. Kraków, 1896—1902;
Studya, rozprawy i materyały z dziedziny historyi polskiej i prawa polskiego. T. 1—7. Kraków, 1897—1907;
Moneta polska w dobie piastowskiej. Kraków, 1898.
Лiтаратура:
Działalność naukowa Franciszka Piekosińskiego // Kwartalnik historyczny. 1908. Z. 2, 3;
Gumowski M. Dr. Franciszek Piekosiński (rys życia i prac) // Wiadomości numizmatyczno-archeologiczne. 1907—1908. T. 6.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


