Артыкулы: Перасопніцкае Евангелле
Перасопніцкае Евангелле, помнік украінскай кніжнай культуры і пісьменнасці. Пераклад Евангелля на ўкр. мову, блізкую народнай. Пераклад зроблены пад кіраўніцтвам архімандрыта Перасопніцкага манастыра Грыгорыя пісцом Міхаілам Васілевічам з Санака і яшчэ адным, невядомым па імю пісцом у 1556—61 з апорай на польскамоўны «Новы Запавет» лютэраніна Станіслава Мужыноўскага (Каралявец, 1551—52). Напісана ўставам на пергаміне. Рукапіс багата арнаментаваны, упрыгожаны высокамастацкімі шматколернымі застаўкамі, мініяцюрамі, ініцыяламі, канцоўкамі ў стылі Адраджэння. П.Е. знайшоў у 1837 В.М.Бадзянскі. Зберагаецца ў Цэнтр. навук. б-цы НАН Украіны ў Кіеве.
Лiтаратура:
Житецкий П.И. О Пересопницкой рукописи // Труды третьего археологического съезда. Киев, 1878. Т. 2;
Запаско Я.П. Пам’ятки книжкового мистецтва: Українська рукописна книга. Львів, 1995;
Пересопницьке Євангеліе, 1556—1561: Дослідження. Транслітерований текст. Словопокажчик. Київ, 2001.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


