Артыкулы: Пехнік (Piechnik) Людвік
Пехнік (Piechnik) Людвік (9.8.1920, Кшэславіцы каля Мысьленіц, Польшча—26.6.2006), польскі гісторык. Д-р (1962), праф. звычайны (1990), ганаровы д-р Вільнюскага ун-та (1999). У 1942—49 вучыўся ў семінарыі езуітаў у Старай Весі. З 1938 езуіт, з 1948 святар. У 1950—54 вывучаў педагогіку ў Ягелонскім ун-це ў Кракаве, дзе атрымаў ступень доктара. Выкладаў педагогіку на Філасофскім аддзяленні Т-ва Ісуса ў Кракаве (з 1999 Вышэйшая філасофска-пед. школа «Ігнаціянум»), узначальваў езуіцкае выдавецтва «WydawnictwoApostolstwaModlitwy». З 2001 на пенсіі. Даследаваў педагагічную дзейнасць езуітаў у Рэчы Паспалітай, гісторыю езуіцкіх семінарый і канвіктаў. Аўтар фундаментальнай гісторыі Віленскай акадэміі.
Творы:
Początki Akademii Wileńskiej (1569—1600). Kraków, 1973;
Rzut oka na powstanie, rozwój i likwidację jezuickiego Collegium Nobilium w Wilnie // Studia z duiejów oświaty i kultury umysłowej w Polsce XVIII—XX w. Wrocław etc., 1977;
Dzieje Akademii Wileńskiej. T. 1—4. Roma, 1984—1990;
Seminaria diecezjalne w Polsce prowadzone przez Jezuitów od XVI do XVIII wieku. Kraków, 2001;
Powstanie i rozwój jezuickiej Ratio studiorum (1548—1599). Kraków, 2003..
Лiтаратура:
Jezuicka ars educandi: Prace ofiarowane księdzu profesorowi Ludwikowi Piechnikowi SJ. Kraków, 1995 (змешчана бібліяграфія прац П.).
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


