Артыкулы: Пільтэнская акруга

Пільтэнская акруга, адм.-тэр. адзінка ў Рэчы Паспалітай у 16—18 ст. Знаходзілася ў Інфлянтах (на З сучаснай Латвіі), складалася з 3 адасобленых тэр. масіваў. Гал. гарады — Пільтэн (Пільтэне), Газенпот (Айзпутэ). З 13 ст. гэта тэр. Курляндскага біскупства, у 1559 біскуп прадаў свае ўладанні Даніі. У 1583 Рэч Паспалітая пачала вайну з Даніяй за гэтыя землі, якая скочылася падпісаннем 10.4.1585 Кроненборгскага дагавора. Данія за 30 тыс. талераў адмовілася ад акругі на карысць Рэчы Паспалітай. У 1611 створана аўтаномная П.а., падначаленая непасрэдна каралю польскаму і вял. князю літоўскаму. У 1656 курляндскаму герцагу ўдалося падначаліць акругу сабе, аднак у 1717 прызначаная каралём камісія пазбавіла герцага правоў на яе. Вярхоўным органам улады ў П.а. была ландрацкая калегія (6 ландратаў і 1 пісар), якую выбіраў курляндскі ландтаг з ліку пільтэнскай шляхты і зацвярджаў кароль. Ландрацкая калегія была і вышэйшым судом у акрузе. З 1611 дзейнічаў асобы свод права — Пільтэнскі статут. Чатырохгадовы сойм 1788—92 пераўтварыў у 1791 П.а. ў Пільтэнскі павет. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.