Артыкулы: Пінска абарона 1648
Пінска абарона 1648, абарона Пінска паўстаўшымі гараджанамі ад урадавых войск у час антыфеадальнай вайны 1648—51. Восенню 1648 жыхары Пінска ўзнялі антыфеад. і антыкаталіцкае паўстанне і, змовіўшыся з казакамі А.Нябабы, упусцілі іх у горад. А каб казакі «да Ражаства Хрыстова не адступілі з горада, гараджане абяцалі ім дзесяць тысяч злотых і вернае жалаванне, кожнаму па дзесяць капеек, кажухі, боты, шапкі». Шляхта, каталіцкія святары, якія не паспелі ўцячы з горада, былі перабіты, касцёлы і кляштары разрабаваны. 5.10.1648 горадам спрабаваў авалодаць маршалак Пінскага пав. Л.Ельскі, але яго атрад трапіў у засаду і вымушаны быў адступіць да в. Ставок. 9.10.1648 да горада падышлі войскі на чале са стражнікам ВКЛ Р.Мірскім. Ельскі накіраваў гараджанам ліст з прапановай спыніць супраціўленне, на што атрымаў рашучую адмову. Урадавае войска пры падтрымцы 8 гармат пачало штурм. 120 драгунаў Гансеўскага, 200 чал. П.Падлеўскага праз Северскую браму і 2 харугвы Ельскага праз Лешчынскую браму адначасова ўварваліся ў горад. Паўстанцы і казакі адступілі ад сцен і заселі ў дамах. Амаль кожны дом даводзілася браць штурмам. Частка паўстанцаў спрабавала пераплыць на стругах цераз Піну, але перагружаныя стругі патанулі. Адзін атрад казакоў спрабаваў прарвацца на З ад горада, але быў перахоплены, адцеснены да балота і знішчаны. Баі ў горадзе працягваліся больш за суткі, 10 кастр. супраціўленне паўстанцаў было зломлена. У час бою большая частка горада згарэла, загінула больш за 3 тыс. паўстанцаў.
Літаратура:
О бунте города Пинска и об усмирении оного в
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


