Артыкулы: Астроўскі (Ostrowski) Юліуш

Астроўскі (Ostrowski) Юліуш (16.1.1854, г. Варшава—12.3.1917), польскі палітычны дзеяч, генеалог. Граф. Вывучаў права ў Лювене і Бруселі. Належаў да лагера кансерватыўных каталіцкіх дзеячаў, адзін з заснавальнікаў Каталіцкага саюза (1905). Генеалогіяй займаўся як аматар. У 1896—1914 публікаваў у Варшаве ў сшытках «Гербавую кнігу польскіх родаў» («Księgaherbowarodówpolskich»), дзе змешчана звыш 3600 выяў гербаў і іх апісанняў у альфавітным парадку (да герба «Sylm»). У 1930—36 працяг выдання ажыццяўляўся ў выглядзе часопіса «Herold» (да герба «Szczerbic»). Праца А. заснавана на вялізнай фактычнай базе, ахоплівае ўсе тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, а таксама Сілезію, Зах. Памор’е, Курляндыю; уключае таксама гербы няпольскіх родаў. Нягледзячы на недахопы (не заўсёды крытычны падыход да матэрыялу, непатрэбнае памнажэнне гербавых разнавіднасцяў) праца А. дзякуючы багаццю сабраных звестак (3664 гербаў) захоўвае вял. навуковую вартасць.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.