Артыкулы: Полацкая зямля
Полацкая зямля, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у канцы 14—пач. 16 ст. Склалася на аснове Полацкага княства. З 1387 вярхоўны правiцель П.з. — вял. князь літоўскі, які кіраваў праз намеснікаў. У 15 ст. захоўвалася ўнутраная аўтаномiя П.з. як асобнай адм. адзiнкi. Паводле прывiлеяў, што вызначалi прававы стан П.з., вярхоўная ўлада гарантавала непадзельнасць яе тэрыторыi, абавязвалася прызначаць у горад велiкакняжацкiх намеснiкаў толькi са згоды мясцовых баяр i мяшчан. На аснове П.з. ў 1504 утворана Полацкае ваяводства.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


