Артыкулы: «Польшча і Масква ў першай палове XVII стагоддзя»

«Польшча і Масква ў першай палове XVII стагоддзя» («Polska a Moskwa w pierwszej połowie wieku XVII»), зборнік матэрыялаў пра адносіны Рэчы Паспалітай з Расіяй у пач. 17 ст. Выдадзены А.Гіршбергам у Львове ў 1901. У выданні ўпершыню надрукаваны поўнасцю на аснове 3 рукапісаў 17—18 ст. дыярыуш В.Дыяментоўскага, члена світы Е.Мнішка ў час яго паездкі ў Маскву на шлюб Марыны Мнішак з Ілжэдзмітрыем І і знаходжання ў Расіі (1605—09; паводле інш. даных, аўтарства належыць А.Ражнятоўскаму, а Дыяментоўскі валодаў адной з копій дыярыуша). У зборніку апублікаваны дзённік дзеянняў у 1608—11 Я.П.Сапегі, старасты ўсвяцкага, камандзіра асобнага атрада шляхты, што дзейнічаў на тэр. Расіі на карысць Ілжэдзмітрыя ІІ. Дзённік напісаны сакратаром Сапегі на польскай мове і праўлены апошнім уласнаручна. Тэкст надрукаваны з арыгінала з Дзярж. архіва ў Стакгольме. Да дзённіка прыкладзена інструкцыя Сапегі сваім паслам, якія вялі перагаворы з каралеўскімі пасламі (1609), і 2 лісты Сапегі да войска (1611). Змешчаны таксама дыярыуш рас. пасольства ў Варшаву, якое было адпраўлена да Жыгімонта ІІІ з мэтай абмеркаваць умовы абрання на рас. трон каралевіча Уладзіслава. Тэкст надрукаваны з копіі на рус. мове, зробленай лац. літарамі, з Дзярж. архіва ў Стакгольме. Рукапіс мае дадаткі, якія таксама надрукаваны ў зборніку: лісты Уладзіслава да А.Гасеўскага, атаманаў Т.Чорнага, С.Круглага, Я.Шыша і інш. казакоў, адозва Уладзіслава да жыхароў Расіі (усе 1617), лісты смаленскага архіепіскапа Сергія да жыхароў Расіі, думнага дзяка В.Янава да думных чыноў, баяр Уладзіслава да насельніцтва (усе 1618). Зборнік забяспечаны прадмовамі да надрукаваных крыніц, паказальнікамі асабістых імён і геаграфічных назваў, слоўнікам рус. выразаў. Выданне зроблена на высокім археагр. узроўні.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.