Артыкулы: Астроўскі (Ostrowski) Ян

Астроўскі (Ostrowski) Ян (10.1.1611, Парціцы Вялюнскага пав., Польшча—15.3.1644), кальвінісцкі рэліг. дзеяч. У ВКЛ з 1630, дыякан і настаўнік катэхізіса ў Кейданах, з 1632 памочнік сеньёра Падляшскага дыстрыкта М.Высокага ў Сяльцы каля Бярэсця. У 1633—34 катэхіст на двары Я.Радзівіла. Пасля выехаў на вучобу ў Лейдэн і Лондан. З 1637 прапаведнік і выкладчык у Кейданскай школе, у 1640—41 прапаведнік на двары дачкі К.Радзівіла Кацярыны, жонкі Ю.М.Глябовіча. З 1641 прапаведнік у Венграве і з 1642 кансеньёр Падляшскага дыстрыкта. Аўтар кн. «Абарона евангелічнай нявіннасці супраць няслушнага панаўлення ерасі…» («Obrona niewinności ewangielickiej przeciw niesłusznej heretyctwa ponowie…», 1640), казання на пахаванне К.Радзівіла (Любча, 1641).

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.