Артыкулы: «Помнікі літоўскага права»

«Помнікі літоўскага права» («Lietuvos teisės paminklai»), серыйная публікацыя юрыдычных помнікаў ВКЛ. У т. 1 «Судовыя кнігі Біржанскага маёнтка» (Вільнюс, 1982) выдадзены падрыхтаваныя В.Раўдзялюнасам і Р.Фірковічусам судовыя кнігі патрыманіяльнага суда князёў Радзівілаў у Біржанскім княстве за 1693—1711 і 1709—1718, а таксама фрагменты кніг 1620—1745. Т. 2 «Суды над ведзьмамі ў Літве» (Вільнюс, 1987) падрыхтаваны К.Яблонскісам і Р.Ясасам, змяшчае актавы матэрыял 16—18 ст., прысвечаны юрыд. праследаванню ў ВКЛ чарадзейства. Т. 3 «Рашэнні Галоўнага Літоўскага Трыбунала» (Вільнюс, 1988) падрыхтавалі Раўдзялюнас і А.Балюліс. У кнізе апублікаваны 110 дэкрэтаў Трыбунала Вялікага княства Літоўскага 1583—1655, у дадатку — спісы маршалкаў і пісараў Трыбунала і 2 упісы ў кнігі Трыбунала 1582. Т. 4 «Судовыя кнігі Жагарскага маёнтка (1670—1751)» (Вільнюс, 2003) падрыхтавалі Раўдзялюнас, Балюліс, Фірковічус; у ім змешчаны судовыя дакументы патрыманіяльнага суда ў мяст. Жагары ў Жамойці. Ва ўсіх тамах дакументы апублікаваны на мове арыгіналаў (старабел. і польскай). Выданні забяспечаны імяннымі, геаграфічнымі і прадметнымі паказальнікамі.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.