Артыкулы: «Помнікі праваслаўя і рускай народнасці ў Заходняй Расіі ў XVII—XVIII стст.»

«Помнікі праваслаўя і рускай народнасці ў Заходняй Расіі ў XVII—XVIII стст.» («Памятники православия и русской народности в Западной России в XVII—XVIII вв.»), археаграфічнае выданне дакументаў па гісторыі праваслаўнай царквы Украіны і Беларусі ў 17—18 ст. Падрыхтаваў Ф.І.Цітоў. Выйшаў т. 1, ч. 1—3 (Кіеў, 1905). У ч. 1 змешчаны вял. нарыс Цітова пра праваслаўныя манастыры Кіеўскай епархіі 17—18 ст., што знаходзіліся на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Дакументы ўзяты з архіваў Кіеўскай духоўнай кансісторыі, архіва Свяцейшага Сінода, Дзярж. архіва ў С.-Пецярбургу, Пецярбургскага і Маскоўскага гал. архіваў Міністэрства замежных спраў, Ваенна-вучонага архіва Гал. штаба, Маскоўскай сінадальнай б-кі, Друкарскай б-кі ў Маскве, Маскоўскага архіва Міністэрства юстыцыі, Румянцаўскага музея ў Маскве, Гал. архіва Царства Польскага, Віленскага і Кіеўскага цэнтр. архіваў, архіва Кіева-Пячэрскай лаўры, б-кі Кіеўскага Сафійскага сабора, б-кі Кіеўскай духоўнай акадэміі, архіваў Магілёва, Львова, Кракава, Дрэздэна. Усяго змешчана 746 дакументаў за 1685—1795 на польскай, рус., укр. і бел. мовах. Яны асвятляюць гісторыю правасл. цэркваў, манастыроў і брацтваў Украіны і Беларусі, іх барацьбу супраць уніі, унутраны лад жыцця, гаспадарчую і культурную дзейнасць. Сярод надрукаваных дакументаў перапіска кіеўскага мітрапаліта, епіскапаў, ігуменаў манастыроў, рас. рэзідэнта ў Варшаве, Сінода, гаспадарчыя дакументы. Выданне забяспечана картай правасл. манастыроў у Рэчы Паспалітай, імянным, геаграфічным і прадметным паказальнікамі.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.