Артыкулы: «Помян»
«Помян», прыватнаўласнiцкi герб, якiм карысталiся больш за 130 родаў Беларусi, Украiны, Лiтвы i Польшчы, у т.л. Асецкiя, Багаткi, Брудзеўскiя, Грабскiя, Макавецкiя, Раценскiя, Саковiчы. У залатым полi выява чорнай галавы зубра, прабiтай наўскос мячом; клейнод — над прылбiцай з каронай сярэбраная рука ў даспехах з мячом. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай унii 1413.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


