Артыкулы: «Порай»
«Порай» («Ружа»), прыватнаўласнiцкi герб, якiм карысталiся каля 250 родаў Беларусi, Украiны, Лiтвы i Польшчы, у т.л. Бярнацкiя, Ваўжэцкiя, Гедройцы, Малдрыкi, Мiцкевiчы, Немаеўскiя. У чырвоным полi выява сярэбранай 5-пялёсткавай ружы з зялёнымi лiстамi; клейнод — над прылбiцай з каронай такая самая ружа. Вядомы з сярэдзiны 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай унii 1413.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


