Артыкулы: прасал
прасал, у 17—19 ст. дробны гандляр, якi гандляваў сваiм таварам па вёсках i мястэчках. Статут магiлёўскiх гандляроў 1636 адрознiваў П. ад купцоў i вызначыў iх як гандляроў, якiя не гандлююць замежнымi таварамi, не ездзяць з айчыннымі таварамi (зробленымi ў ВКЛ i Польшчы) за мяжу, а набываюць iх на месцы i гандлююць iмi наўкол Магiлёва не далей як за 10 мiляў, не прадаюць у Магiлёве тавары гасцям (замежным купцам). У 2-й пал. 17 ст. магiлёўскiя П. вылучылiся ў асобны цэх (брацтва), якi ўзначальвалi 2 старасты, 2 падстарасты, 6 паспалiтых i 2 шафары (скарбнiкi); iх выбiралi штогод.
Лiтаратура:
Даўгяла З. Магiлёўскае «брацтва прасалаў» // Гiст.-археал. зб. Мн., 1927. № 1.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


