Артыкулы: Пратасевiч (Пратасевiч-Шушкоўскi) Валяр’ян

Пратасевiч (Пратасевiч-Шушкоўскi) Валяр’ян (каля 1509, маёнтак Шушкова каля в. Крайск Менскага ваяв.—31.12.1579), дзеяч каталiцкай царквы ВКЛ. З баярскага роду герба «Дравiца». У 1532—44 пiсар велiкакняжацкай канцылярыi, з 1566 адначасова плябан у Крожах, канонiку Жамойцкiм, потым у Вiленскiм бiскупстве. З 1544 пiсар ВКЛ i сакратар вял. кн. Жыгiмонта II Аўгуста. Удзельнiк шэрагу соймаў ВКЛ, займаўся дыпламатычнымі справамi. У 1549 прызначаны бiскупам луцкiм (пасвячоны ў 1554). З 1555 бiскуп вiленскi (афiцыйна з 1556). Супрацьстаяў нацiскуРэфармацыiў час яе найб. ўздыму, аднак не выкарыстоўваў у барацьбе з пратэстантамi гвалтоўных сродкаў. Паставiў свой подпiс пад Вiленскiм прывiлеем 1563 Жыгiмонта II Аўгуста аб роўных правах каталiцкай i некаталiцкай шляхты. Быў прыхiльнiкам аб’яднання ВКЛ з Польшчай на прынцыпах федэрацыi, а не iнкарпарацыi. Люблiнскую унiю 1569 ад імя П. падпісаў яго прадстаўнiк А.Р.Мялескi. Адзiн з гал. iнiцыятараў адкрыцця ў 1570 Вiленскага езуiцкага калегiума (пазней акадэмiя). У 1570-я г. пераканаў перайсцi ў каталiцтва сваiх апанентаў князёў Радзiвiлаў. Сын М.Радзiвiла Чорнага Юрый (Ежы) стаў у 1574 яго каад’ютарам (памочнiкам-намеснiкам). Рабiў ахвяраваннi на будаўніцтва касцёлаў i каталiцкiх навучальных устаноў.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.