Артыкулы: Пратасовiчы (Пратасевiчы)

Пратасовiчы (Пратасевiчы), шляхецкi род герба «Ястрабец». Паходзiлi з пiнскага баярства, вядомы з 1470-х г., калi атрымалi ад пiнскай княгiнi Марыi землi ў с. Магiльна i Варацэвiчы. Асн. зямельныя ўладаннi мелi на Палессi, ад маёнтка Астравок у Новагародскiм ваяв. некаторыя прадстаўнiкi роду звалiся П.-Астроўскiмi. Найб. вядомыя:

Iван (у манастве Iона; ?—1577), мiтрапалiт кiеўскi, галiцкi i ўсяе Русi, гл. Iона III.

Ян (?—1632), унук Iоны. Пiсар земскi новагародскi з 1613. У палiт. барацьбе прытрымлiваўся кальвiнiсцкай галiны Радзiвiлаў. Пасол на соймы 1613, 1615, 1619, 1623, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1602 (?), 1631.

Бенядзiкт Васiлевiч (?—каля 1576), дзеяч гаспадарскi ў 1546, войскі гарадзенскі і ключнік троцкі ў 1550.

Ян (?—пасля 1608), сын Бенядзiкта Васiлевiча. Гл. Пратасовіч Я.

Мiхал, стараста нясвiжскi ў 1750—80-я г.

Андрэй, брат Мiхала. Службовец вял. гетмана ВКЛ М.К.Радзiвiла Рыбанькi, з 1750 рэгент вайсковай канцылярыi. Выконваў адказныя даручэннi свайго апекуна ў час правядзення шляхецкiх соймiкаў, пры разглядзе спраў у Скарбовым трыбунале ВКЛ. У 1752—56 знаходзiўся пры двары Аўгуста III у Дрэздэне i Варшаве. Яго данясеннi Радзiвiлу — цiкавая крынiца па гiсторыi ўнутранай палiтыкi Рэчы Паспалiтай. Прымаў удзел у найме нямецкіх майстроў для Нясвiжскай суконнай мануфактуры.

Лiтаратура:

Czeppe М. Działalność agenta hetmańskiego w Dreznie w latach 1752—1756 w świetle raportów Andrzeja Protasowicza do Michała Kazimierza Radziwiłła // Studia historyczne. 1995. Z. 4.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.