Артыкулы: Прэнскі павет
Прэнскі павет, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 1791—95. Цэнтр — г. Прэны. Створаны Чатырохгадовым соймам 1788—92 з паўд. парафій Ковенскагапав. Троцкага ваяв. і суседніх парафій Жамойці. У 1793 у крыху змененых межах П.п. уключаны ў склад Мерацкага ваяводства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) асн. частка П.п. на левабярэжжы Нёмана ўключана ў склад Прусіі, раёны на правабярэжжы Нёмана — у склад Рас. імперыі.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


