Артыкулы: Прэны
Прэны (літ. Прэнай, Prienai, горад, цэнтр Прэнскага р-на, Літоўская Рэспубліка), горад у Ковенскім пав., на р. Нёман. У 1502 П. ўпамінаюцца як дзярж. маёнтак (двор), у 1579 — мястэчка, у 1609 — горад. У 1580 і 1785 атрымалі прывілеі на правядзенне кірмашоў. У 1609 Каспер Горват заснаваў касцёл. У пач. 17 дзейнічала прыходская школа. Былі цэнтрам стараства, з 1791 — Прэнскага павета. 9.11.1791 атрымалі магдэбургскае права і герб з выявай св. Георгія на кані, забіваючага кап’ём цмока. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Прусіі.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне