Артыкулы: пяцігорцы
пяцігорцы, від сярэдняй кавалерыі войска ВКЛ у 16—18 ст. Першыя роты П. з’явіліся ў 1560-я г., калі ў ВКЛ пачалі служыць кабардзінцы – выхадцы з Паўн. Каўказа (Пяцігор’я, Бештаў – вобласці паміж р. Церак і Кубань). Першапачаткова складаліся з людзей кабардзінскага і татарскага паходжання, пасля з мясц. ураджэнцаў. Узбраеннем былі блізкія да казакоў, мелі кароткія дзіды, шаблі, лукі, пісталеты, ручніцы, шчыты і кольчатыя панцыры ў камплекце з міскападобным шлемам-місюркай. Як від кавалерыі П. мелі універсальны харктар. Пры Стафане Баторыю [1576—86] атрады П. і казакоў складалі каля 10% конніцы. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 780 П. змагаліся пад Смаленскам.
Лiтаратура:
Żygulski Z. Broń w dawnej Polsce na tle uzbrojenia Europy i Bliskiego Wschodu. 2 wyd. Warszawa, 1982;
Сагановіч Г.М. Войска вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн., 1994.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


