Артыкулы: Аўгустаў

Аўгустаў (польск. Augustów, цяпер горад у Падляскім ваяв., Рэспубліка Польшча), мястэчка ў Падляшскім ваяв., на р. Нета, вакол азёры Нецка, Белае, Сайна. Узнікла на дзярж. землях, што знаходзіліся ў трыманні Радзівілаў (Гарадзенскае і Кнышынскае стараствы). У 1526 або 1527 Я.М.Радзівіл заклаў карчму на р. Мета (Нета), на вял. шляху з Гародні да Праўдзішак. У 1540 на гэтым месцы каралева і вял. княгіня Бона заснавала фальварак, названы Зыгмунтова ў гонар мужа (Жыгімонта І) і сына (Жыгімонта ІІ Аўгуста). У 1555 тут упамінаецца мястэчка А. Ініцыятарам заснавання мястэчка быў кнышынскі стараста П.Хвальчэўскі. 17.5.1557 Жыгімонт ІІ Аўгуст даў А. магдэбургскае права, дазволіў праводзіць 2 кірмашы штогод. А. мела герб — у чырвоным полі літары SA (ініцыялы Жыгімонта Аўгуста пры лацінскім напісанні імя пад велікакняжацкай каронай). Жыгімонт Аўгуст фундаваў у А. правасл. царкву (пазней уніяцкая). З 1569 у Польскім каралеўстве. Пасля смерці Ганны з Радзівілаў Кішкі (1571) А. перайшоў непасрэдна да Жыгімонта ІІ Аўгуста. Аўгустоўская вол. была вылучана з Кнышынскага стараства ў самастойнае Аўгустоўскае стараства, якое было перададзена ў валоданне каралевы і вял. княгіні Ганны Ягелонкі.

Літаратура:

Wiśniewski J. Nieznany oryginał dokumentu lokacji Augustowa z 1557 roku // Rocznik białostocki. Białystok, 1962. T. 3;

Studia i materiały do dziejów Pojezierza Augustowskiego. Białystok, 1967.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.