Артыкулы: Рабікаўскас (Rabikauskas) Паўлюс

Рабікаўскас (Rabikauskas) Паўлюс (16.8.1920, мяст. Гудзюнай Кядайняйскага р-на, Літва—7.3.1998), літоўскі гісторык. Д-р (1955), праф. звычайны (1961). Правадзейны чл. Літоўскай каталіцкай АН (1961), ганаровы д-р Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве (1991) і Вільнюскага ун-та (1992). З 1938 чл. ордэна езуітаў. Вучыўся ў Каўнасе, Германіі (Пулах, Марыя-Эк, Бюрэн), Бельгіі (Вепіён), Італіі (Грыгарыянскі ун-т у Рыме), Францыі (Нац. школа хартый у Парыжы). З 1955 выкладаў у Грыгарыянскім ун-це, у 1970—73 і 1985—91 дэкан факультэта гісторыі царквы, у 1975—78 прарэктар. З 1976 рэдактар выдання «Archivum Historiae Pontificiae». Даследаваў папскую дыпламатыку, гісторыю ордэна езуітаў у ВКЛ, заснавання Віленскай акадэміі. Выдаў справаздачы біскупаў ВКЛ 17—18 ст., што дасылаліся ў Рым («Relationes status diocesium in Magno Ducatu Lituaniae», т. 1—2, Рым, 1971—78).

Творы:

The Foundation of the University of Vilnius (1579): Royal and Papal Grants. Roma, 1979;

Założenie Uniwersytetu Wileńskiego // Lithuania. 1994. № 4;

Krikščioniškoji Lietuva: istorija, hagiografija, šaltiniotyra. Vilnius, 2002;

Vilniaus akademija ir Lietuvos jėzuitai. Vilnius, 2002.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.