Артыкулы: «Равiч»
«Равiч», прыватнаўласнiцкi герб, якiм карысталася больш за 250 родаў Беларусi, Украiны, Лiтвы i Польшчы, у т.л. Ажароўскiя, Нямцэвiчы, Прушынскiя, Ромеры, Саламярэцкiя. У залатым полi чорны мядзведзь, на iм сядзiць жанчына ў чырвонай сукенцы з распушчанымi валасамi ў залатой кароне; клейнод — над прылбiцай з каронай памiж аленевымi рагамi палова чорнага мядзведзя з чырвонай ружай у лапе. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай унii 1413.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


