Артыкулы: Рагоўскі Казімір

Рагоўскі Казімір (9.6.1728, Беларусь—15.6.1810), тэолаг, філосаф, педагог. Вучыўся ў Слонімскім і Полацкім езуіцкіх калегіумах, Віленскай акадэміі. У 1745 у Вільні ўступіў у ордэн езуітаў, з 1759 святар. Выкладаў у Нясвіжы (1750—55), у 1760—61 прапаведнік у Слоніме, потым выкладаў філасофію ў Крожах (1763—64), рыторыку, філасофію і маральную тэалогію ў Вільні (1766—73). Пасля скасавання ордэна езуітаў застаўся у Віленскай акадэміі як прафесар філасофіі, красамоўства, лацінскай і грэчаскай моў (да 1804). Выдаў зборнік лац. і грэчаскіх афарызмаў навучальнага харктару «Gnomae orationis gemmae sive sententiae variae» (Вільня, 1792), прамовы, пахавальныя вершы (у т.л. элегію на смерць падканцлера ВКЛ М.Сапегі), тэзісы па філасофіі.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.