Артыкулы: Радамская канстытуцыя 1505
Радамская канстытуцыя 1505, канстытуцыя «Нiгіль новi» (лац. nihili novi «нiчога новага»), заканадаўчы акт Польшчы, прыняты соймам у г. Радам 30.5.1505. Забараняла каралю выдаваць законы без агульнай згоды палат сойма — Сената i Пасольскай Iзбы. Скасавала Мельнiцкi прывiлей 1501, якiм кароль Аляксандр устанавiў кантроль Сената (г.зн. магнатаў) над каралеўскай уладай, i фактычна аддала ўладу Пасольскай Iзбе. Канстытуцыя зацвердзiла ўсе ранейшыя саслоўныя прывiлеi i правы шляхты i гэтым садзейнiчала набыццю шляхтай статуса пануючага саслоўя ў дзяржаве. Пастанова сойма 1538 дадаткова забараняла каралю выдаваць законы без агульнай згоды сойма. Аднак пры гэтым не быў праведзены дакладны падзел кампетэнцыi караля, Сената i Пасольскай Iзбы, што ў спалучэннi з прынцыпам аднагалосся (лiберум вета) стала адной з прычын зрывання соймаў. Палажэнні Р.к. ляглі ў аснову прававых норм Рэчы Паспалітай.
Літаратура:
«Nihil novi»: Z dorobku sejmu radomskiego 1505 roku. Radom, 2005.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


