Артыкулы: Радзівіл Альбрыхт (8.3.1558—13.7.1592)

Радзівіл Альбрыхт (8.3.1558, Лукішкі каля Вільні—13.7.1592), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын М.Радзівіла Чорнага. Вучыўся ў Лейпцыгскім ун-це (1570—73) і ў Рыме (1575—76). У 1574 у Вільні перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва. У 1579—81 прымаў удзел у Інфлянцкай вайне 1558—82, за ўдзел у заняцці Полацка ў 1579 прызначаны надворным маршалкам ВКЛ. Адначасова з 1579 стараста ковенскі. Удзельнічаў у заключэнні Ям-Запольскага перамір’я 1582. З 1586 вял. маршалак ВКЛ. У спадчыну ад бацькі Р. атрымаў былыя Клецкае і Давыд-Гарадоцкае княствы, маёнткі Лебедзева, Хажова, Геранёны і Лаздуны ў Ашмянскім пав. У 1586 далучыўся да сямейнага дагавора Радзівілаў аб утварэнні родавых ардынацый і стаў 1-м клецкім ардынатарам. У Клецку пабудаваў мураваны касцёл, фундаваў шпіталь. У шлюбе з курляндскай герцагіняй Ганнай Кетлер меў 3 дачок і сына Яна Альбрыхта (1591—1626), 2-га клецкага ардыната.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.