Артыкулы: Радзівіл Аляксандр Людвік
Радзівіл Аляксандр Людвік (4.8.1594, г. Нясвіж—23.3.1654), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын М.К.Радізвіла Сіроткі. Вучыўся ў Нясвіжы, Германіі, падарожнічаў па Францыі, Італіі. Стольнік ВКЛ з 1626, крайчы ВКЛ з 1630, ваявода берасцейскі з 1631, надворны маршалак ВКЛ з 1635, вял. маршалак ВКЛ з 1637, ваявода полацкі ў 1654; стараста слонімскі ў 1635—42, войт магілёўскі з 1632. Удзельнічаў у Хацінскай бітве 1621 з туркамі, у баях пад Смаленскам у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34. Прымаў удзел у абранні на трон Уладзіслава ІV (1632) і Яна ІІ Казіміра (1648). Пасля смерці бацькі атрымаў маёнткі Белая і Дакудаў у Берасцейскім ваяв., Грэск у Новагародскім ваяв., Крожы ў Жамойці, пасля смерці брата Яна Юрыя — Карэлічы. У 1636 стаў нясвіжскім ардынатам. Збудаваў замак у Белай.
Літаратура:
Sajkowskі A. Dokąd Lіtwіnі wracalі: Wokół peregrynacjі ksіęcіa Aleksandra Ludwіka Radzіwіłła // Wіlno—Wіleńszczyzna jako krajobraz і środowіsko wіelu kultur. Bіałystok, 1992. T. 4.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне