Артыкулы: Радзівіл Геранім Вінцэнты

Радзівіл Геранім Вінцэнты (11.5.1759, г. Нясвіж — 18.9.1786), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын М.К.Радзівіла Рыбанькі. З-за секвестру радзівілаўскіх маёнткаў юнацкія гады правёў у Чэхіі і Германіі. Атрымаў дамашнюю адукацыю, адным з яго настаўнікаў быў Ю.Катэнбрынг. У 1775 ажаніўся з княжной Соф’яй Фрыдэрыкай Даротай Турн-Таксіс, дзякуючы чаму парадніўся з многімі пануючымі дынастыямі Еўропы. Служыў у аўстрыйскім войску. Быў падапечным, а пасля блізкім паплечнікам свайго брата К.С.Радзівіла Пане Каханку, які дапамог яму атрымаць высокія пасады на радзіме. Падкаморы ВКЛ з 1779, ротмістр гусарскай харугвы ў войску ВКЛ з 1780, стараста менскі з 1783, пасол на соймы 1780 і 1784, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1782—83. Трымаў тэатр у Белай. Меў сыноў Мікалая, Караля, Дамініка, Гераніма.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.